
petrikovskie_naviny
0
37
0
3k
3
Валейбольны турнір у Петрыкаве: перамога каманды "Рысь"
У Петрыкаве прайшоў турнір па валейболе, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Спаборніцтвы адбыліся ў спартыўнай зале ДЮСШ. У іх узялі ўдзел шэсць каманд: ВК "Рысь", Сярэдняя школа №1, Брынёў, Капцэвічы, РАУС і Петрыкаўскі лясгас. Валейбалісты "Рысі" сталі пераможцамі, другое месца заняла каманда СШ №1, трэцяе — каманда з Брынёва. Турнір прайшоў у цёплай атмасферы, а ўдзельнікі выказалі задавальненне магчымасцю пазмагацца за перамогу.
4 months ago
BY
репортаж
спорт